Пампэо кажа пра «агромністыя доказы» таго, што новы каранавірус зьявіўся ў лябараторыі ў Кітаі

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў у інтэрвію тэлеканалу ABC News у нядзелю пра існаваньне «агромністых доказаў» таго, што новы каранавірус SARS-CoV-2 паходзіць зь лябараторыі ў кітайскім Ухані.

«Гэта ня першы раз, калі сьвет сутыкаецца зь вірусамі ў выніку правалаў у кітайскай лябараторыі», – сказаў ён.

Пампэо таксама заявіў, што ўлады Кітаю зрабілі ўсё магчымае, каб сьвет не змог своечасова даведацца пра пагрозу каранавіруснай інфэкцыі COVID-19. Паводле яго, гэта было клясычнай спробай камуністычнай дэзынфармацыі і яны за гэта «адкажуць», цытуе ABC News словы кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Кітаі хавалі інфармацыю пра пашырэньне вірусу больш як 3 тыдні»