Беларуская калійная кампанія (БКК) дасягнула прынцыповага пагадненьня адносна кантракту з Кітаем на пастаўкі хлёркалію.
Як вынікае з карпаратыўнага паведамленьня, на якое спасылаецца Інтэрфакс, цана з пастаўкамі ў 2020 годзе складзе 220 даляраў за тону са зьніжэньнем на 70 даляраў да ўзроўню папярэдніх дамоваў. Папярэдні кантракт прадугледжваў цану 290 даляраў за тону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто зьбяднее, а хто заробіць падчас эпідэміі. Разьбіраемся з экспэртаміПрыкладна па такіх цэнах калійныя ўгнаеньні прадаваліся ў сярэдзіне 2000-х, а 10 гадоў таму па асобных кантрактах цэны перавышалі 1000 даляраў за тону.
Праз эпідэмію каранавірусу Кітай на 30% скараціў імпарт хлёркалію, маючы значныя яго запасы.
Беларусь займае 3 месца ў сьвеце паводле калійных запасаў пасьля Канады і Расеі (блізу 10% усясьветных запасаў). Недахоп беларускай сыравіны палягае ў нізкім зьмесьціве ўласна калію ў рудзе — да 20%, у параўнаньні з 30% на радовішчах Канады і да 35% у Расеі.