Расея папярэдзіла ЗША, што любая спроба выкарыстаць тактычную ядзерную зброю ў выглядзе балістычных ракет з падводных лодак паслужыць падставай для масіраванага ядзернага адказу.
Як перадае «Голас Амэрыкі», раней Дзярждэпартамэнт ЗША разгледзеў варыянт абсталяваньня падводных лодак ядзернымі боепрыпасамі малой магутнасьці. Паводле экспэртаў, гэта эквівалентна таму, што было выкарыстана Амэрыкай падчас бамбаваньня японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі ў канцы Другой усясьветнай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падоўжыў абмежавальныя меры ў РасеіСвой крок Дзярждэпартамэнт ЗША патлумачыў тым, што гэта дазволіць процідзейнічаць пагрозам з боку Расеі і Кітая.
«Ядзерная зброя малой магутнасьці дазваляе паменшыць рызыку ядзернай вайны шляхам пашыранага стрымліваньня і гарантый ненападзеньня», — гаворыцца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэсла пад Пуціным хістаецца». Трайная пагроза для КрамляУ Крамлі адмаўляюць, што Расея ўяўляе сабой якую-небудзь пагрозу для бясьпекі ЗША, і абвінавачваюць Вашынгтон у паніжэньні «ядзернага парога».
«Любая атака з ужываньнем амэрыканскай балістычнай ракеты, незалежна ад яе характарыстык, будзе ўспрынятая як напад з прымяненьнем ядзернай зброі. Згодна з расейскай вайсковай дактрынай, падобныя дзеяньні будуць лічыцца падставай для прымяненьня ядзернай зброі ў адказ», — адзначыла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.