У Расеі будзе створаны буйны цэнтар комплексных дасьледаваньняў у галіне генэтычных тэхналёгій і генэтычнага рэдагаваньня. Яго ключавым інвэстарам стане карпарацыя «Роснефть», а ў яго кіраўніцтва, як чакаецца, увойдзе Марыя Варанцова, меркаваная старэйшая дачка расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе расейская служба BBC.
Сьцьвярджаецца, што «Роснефть» можа выдзеліць на гэтыя мэты да 1 мільярда даляраў. На пачатку сакавіка віцэ-прэм'ер Расеі Тацяна Голікава і кіраўнік кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве. У пагадненьні гаворыцца, што да 2027 году Расея павінна стаць адным зь лідэраў у разьвіцьці генэтычных тэхналёгій у сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Роснефть» і беларускія НПЗ падпісалі кантракты на пастаўку нафтыДырэктарам цэнтру стаў біёляг і дарадца Ігара Сечына Канстанцін Севярынаў. Паводле BBC, Сечын узначаліць назіральную раду цэнтру, а ў яе склад увойдзе Варанцова.
Ананімны суразмоўца BBC назваў цэнтар «праектам дачкі прэзыдэнта». Пра тое, што Марыя Варанцова — дачка Пуціна, паведамлялі многія СМІ, сам ён нават у адказ на прамыя пытаньні сваяцтва не пацьвярджаў, але і не адмаўляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачку Пуціна працаўладкавалі ў спартовую раду РасеіМарыя Варанцова паводле спэцыяльнасьці эндакрыноляг, кандыдат навук. У красавіку 2019 году ўказам Пуціна яна была ўключаная ў склад рады па рэалізацыі расейскай фэдэральнай праграмы разьвіцьця генэтычных тэхналёгій. Раней расейская служба BBC публікавала расьсьледаваньне пра бізнэс Варанцовай. Як сьцьвярджаецца, яна саўладальніца акцыянэрнага таварыства «Новая медицинская компания», якое мае заняцца стварэньнем «шматфункцыянальнага мэдычнага комплексу» ў Ленінградзкай вобласьці.