Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выказала занепакоенасьць абмежавальнымі мерамі ў краінах Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі, якія выкарыстоўвацца для рэпрэсій.
«Урады краін Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі рэагуюць на пандэмію COVID-19 рэпрэсіўнымі і гвалтоўнымі захадамі, якія ніяк не адпавядаюць іх абавязаньням у галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў дакладзе, дзе згадваюцца Казахстан, Расея, Узбэкістан, Азэрбайджан, Беларусь, Украіна, Грузія, Таджыкістан, Туркмэністан, Кіргізстан ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура вывучае, як змагаюцца з каранавірусам у інтэрнатах для старых. Ёсьць пакараныяДасьледчык Amnesty International Хэза Макгіл заяўляе: па меры таго, як у рэгіёне разгортваецца пандэмія COVID-19, ствараецца ўражаньне, што многія ўрады больш зацікаўленыя ў задушэньні іншадумства, чым у абароне грамадзкага здароўя.
Так, адзначаецца, што ў Расеі рэформа аховы здароўя, названая «аптымізацыяй», у сукупнасьці зь нізкім узроўнем бюджэтных выдаткаў на гэтую галіну прывяла да скарачэньня лякарняў, мэдпэрсаналу і сродкаў індывідуальнай засьцярогі. Многіх пацыентаў выпісалі да заканчэньня курсу лячэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «40 рублёў з доктара, 25 з мэдсястры». Як беларусаў прымушаюць працаваць на суботніку падчас каранавірусуАкрамя таго, Amnesty International указвае на неадэкватнае пакараньне за распаўсюд інфармацыі пра каранавірус.
«Напрыклад, урады Расеі і Азэрбайджану прыцягваюць да адказнасьці карыстальнікаў сацыяльных сетак, журналістаў і мэдработнікаў, якія адкрыта гавораць пра заганы ў недастатковым рэагаваньні на COVID-19», — гаворыць Хэза Макгіл.
У дакладзе праваабаронцы таксама заклікаюць прапарцыйна выкарыстоўваць тэхналёгіі лічбавага сачэньня за насельніцтвам падчас ўвядзення абмежавальных захадаў, не дапускаючы парушэньні правоў кожнага чалавека.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ