У Менску памёр 35-гадовы айцішнік Вячаслаў Шакель, паведамляе «Наша ніва».
Вячаслаў Шакель — адзін з заснавальнікаў мэсэнджара E-Chat, інтэграванага з кашальком крыптавалютаў. Офіс знаходзіцца ў Ганконгу. Таксама быў намесьнікам дырэктара ў кампаніі BitActive, рэзыдэнце Парку высокіх тэхналёгій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «COVID-19 падзяліў нашае жыцьцё на „раней“ і „пасьля“» — дачка памерлай пра памінальны стол онлайнСябры кажуць, што гэта быў моцны малады чалавек пад 2 мэтры ростам, займаўся адзінаборствамі. Жонка і сын чакалі яго ў Тайляндзе, адкуль разам меліся выправіцца ў ЗША. Але межы закрыліся, Вячаслаў не пасьпеў вылецець зь Беларусі.
У Менску жыве ягоны бацька Валянцін Шакель, былы пракурор Партызанскага раёну Менску. Ён паведаміў «Нашай ніве», што ў суботу ня здолеў зьвязацца з сынам і трапіць да яго ў кватэру, вырашыў ламаць дзверы. За імі знайшоў нежывое цела.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр навуковец з прадпрыемства «Пеленг», які быў на апараце ШВЛБацька пакуль не бярэцца казаць, ці мог мець месца каранавірус або яго наступствы.
«Згодна з даведкай, дыягназ ня вызначаны, — сказаў Валянцін Шакель. — Ці гэта пнэўманія? Так, ёсьць пашкоджаньні лёгкіх, лекары падазраюць [пнэўманію], празь месяц будзе афіцыйная гісталёгія. Чаму ён не зьвярнуўся да лекара, мне незразумела».