Супраць берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна распачатая міліцэйская праверка паводле артыкулу 188 Крымінальнага кодэксу («Паклёп»).
Як патлумачыў Свабодзе сам Сяргей Пятрухін, падставай да абвінавачаньня стаў выпуск ягонага аўтарскага відэаблогу «Народны рэпартэр».
У прыватнасьці, гаворка пра адзін з эпізодаў сэрыялу «Пінскі спрут», у якім расказваецца пра факты карупцыі і злоўжываньняў у рэгіянальнай уладзе. Заява на блогера паступіла ад аднаго з міліцыянтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: YouTube 15 гадоў. Якія беларускія каналы самыя папулярныя і чаму так мала беларускай мовы. ВІДЭАПаводле Пятрухіна, сюжэт выйшаў на пачатку 2020 году, але праверку пачалі толькі цяпер. Ён мяркуе, што была замова зьверху на нэўтралізацыю тых, хто даводзіць праўдзівую інфармацыю — пачынаючы ад выкрываньня парушэньняў на месцах і да пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці пад лёзунгамі адстаўкі Лукашэнкі. Калега Пятрухіна блогер Аляксандар Кабанаў разам зь іншымі актывістамі адбывае 15-дзённы арышт за ўдзел у мітынгу супраць акумулятарнага заводу.
Сам Сяргей Пятрухін знаходзіцца на самаізаляцыі ў вясковым доме, але кажа, што трое сутак за ім сочаць. Ён непакоіцца, што ў яго могуць забраць носьбіты інфармацыі і апаратуру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі трох пратэстоўцаў супраць акумулятарнага завода ў БерасьціЯк паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», за апошні тыдзень гэта другі выпадак, датычны рэгіянальнага актывіста, калі міліцыя распачала праверку за паклёп.
23 красавіка праваахоўнікі наведаліся да праваабаронцы са Сьветлагорску Алены Масьлюковай. Жанчына адмовілася даваць тлумачэньні на падставе артыкулу 27 Канстытуцыі. Па выніках агляду ў яе канфіскавалі «на экспэртызу» смартфон і ноўтбук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За расклейваньне ўлётак на 945 рублёў аштрафавалі праціўніка акумулятарнага заводу ў БерасьціСтаршыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі зьвязвае праверкі з надыходзячай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй. Адна з мэтаў уладаў — прыціснуць рэгіянальных актывістаў, каб завязаць ім рот, адзначае праваабаронца.