Мэдыкі будуць атрымліваць з адмысловага прафсаюзнага фонду страхаваньня ад 600 да 5 000 рублёў. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміла намесьніца старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч, паведамляе БЕЛТА.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Паводле яе, гэта будзе тычыцца і лекараў, якія непасрэдна працуюць з хворымі на каранавірус, сярэдняга мэдпэрсаналу, кіроўцаў хуткай дапамогі і іншых.
«Хто сыходзіць на бальнічны ліст праз тое, што заразіўся каранавірусам, выконваючы свае прафэсійныя абавязкі, будзе атрымліваць 600 рублёў з гэтага фонду», — прывяла прыклад Алена Манкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі пачаўся пажар — трэба самім гаcіць, а не чакаць ратавальнікаў». Хто і як дапамагае мэдыкамПаводле яе, дапамогу мэдыкам будуць аказваць і непасрэдна прафсаюзныя арганізацыі аховы здароўя. 200 рублёў атрымаюць мэдыкі, якія будуць знаходзіцца на бальнічным да 21 дня і тым, хто перанясе каранавірус у больш лёгкай форме.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ