Падчас суботніку 25 красавіка Аляксандар Лукашэнка саджаў дрэвы ў нацыянальным парку «Прыпяцкі». Свабода паглядзела, з кім працаваў кіраўнік Беларусі.
Разам з кіраўніком дзяржавы «працавалі тыя, з кім ён звычайны працуе», паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТВ.
«Я калісьці сказаў, ён [бог]. Убачыў, што мы пачварна ставімся да экалёгіі, што мы пачварна ставімся да ладу жыцьця, які ў нас зусім не адпавядае тым крытэрам, якія павінны быць, вось ён нас па галаве і ўдарыў. Таму мы спрабуем калі не выраўнаваць сытуацыю (таму што калектыў у нас маленькі: некалькі журналістаў, дзяўчынкі дзелавога пратаколу, якія першы раз пабачылі саджанцы), то хаця б абараніць сябе і сваіх блізкіх гэтымі крокамі перад Госпадам », — сказаў Лукашэнка.
На кадрах бачна, што дапамагала Лукашэнку з пасадкай дрэваў ягоны асабісты доктар Сьвятлана Канашэнка. Разам зь імі заўважаны белы сабачка пароды памэранскі шпіц, якога Лукашэнка нейкі час насіў у кошыку.
У атачэньні супрацоўніц службы пратаколу быў бізнэсовец і кіраўнік Беларускай тэніснай фэдэрацыі Сяргей Цяцерын.