Ва ўмовах пандэміі ключавыя праблемы для беларускага бізнэсу — падзеньне выручкі і захаваньне ранейшых ставак арэнднай платы, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя апытаньня, якое правёў Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (BEROC) сумесна зь Бізнэс-школай ІПМ.
Вынікі апытаньня апублікаваныя на сайце «Кавіданоміка Беларусі», прысвечаным сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне. Было апытана 143 прадпрымальнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітычная пандэмія». Незалежныя прафсаюзы патрабуюць дапамогі найбольш уразьлівым групамПаводле прадстаўнікоў бізнэсу, найбольш значныя праблемы зьвязаныя:
- з рэзкім скарачэньнем попыту на ўнутраным рынку (78,3% рэспандэнтаў),
- з арэнднай платай і падаткамі, памеры якіх засталіся бязь зьменаў (на гэта ўказалі 57,3%).
- Усё больш бізнэсаў сутыкаецца з праблемай ліквіднасьці
- і ростам дэбіторскай запазычанасьці.
Адмена або субсыдаваньне выплатаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва аказалі б значны ўплыў на здольнасьць выжыць у бліжэйшыя тры месяцы, мяркуюць апытаныя бізнэсоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Некаторыя сфэры ўжо леглі». Як бізнэс перажывае пандэмію і хто неўзабаве можа закрыццаЯк вырашаюць праблемы
Большасьць апытаных спрабуюць вырашаць ўзніклыя праблемы шляхам скарачэньня іншых выдаткаў (пра гэта казалі 81,8% рэспандэнтаў).
46,2% зьніжаюць заробак і прэміі, пераходзяць на няпоўны працоўны дзень.
Да звальненьняў прыйшлося зьвярнуцца 18,9% кампаній, а 13,3% вымушаныя ісьці на прыпыненьне дзейнасьці, — адзначаецца ў камэнтары аўтараў дасьледаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пераклаў праблему падтрымкі бізнэсу ў час пандэміі на рэгіянальныя ўлады23 красавіка падчас чарговай нарады Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што прадпрымальнікам варта разьлічваць у першую чаргу на саміх сябе. Калі нехта хоча, каб яму далі, хай скажа, дзе гэта ўзяць, канстатаваў ён.