Менская духоўная акадэмія ў сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй закрылася на карантын да 10 траўня, паведамляе афіцыйны сайт акадэміі.
Заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна.
Службы ў храме Сьвяціцеля Кірылы Тураўскага, што ў будынку акадэміі, будуць праходзіць без удзелу вернікаў. Прыхаджанам прапануюць дасылаць імёны для памінаньня праз СМС, Viber, Telegram або WhatsApp.
Ахвяраваньні на храм прапануюць пералічаць на банкаўскі рахунак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З манастыра і сэмінарыі ў Жыровічах шпіталізавалі больш за 40 чалавек20 траўня быў шпіталізаваны з пнэўманіяй рэктар Менскай духоўнай акадэміі, архіепіскап Наваградзкі і Слонімскі, намесьнік Жыровіцкага манастыра Гурый (Апалька).
У Слонімскую цэнтральную раённую бальніцу таксама даставілі 41 чалавека з манастыра і сэмінарыі ў Жыровічах. Жыровіцкі манастыр прыпыніў да 10 траўня прыём паломнікаў і наведнікаў.
21 траўня ў Сьвята-Елісавецінскім манастыры пад Менскам абвясьцілі карантын. Спачатку казалі, што гэта не зьвязана з каранавірусам, але 22 красавіка пацьвердзілі два выпадкі заражэньня сёстраў каранавірусам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У жаночым манастыры пад Менскам пацьвердзілі 2 выпадкі заражэньня каранавірусам
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ