Пра гэта піша чэскі часопіс Respekt без пазначэньня крыніцы інфармацыі. Паводле выданьня, улады асьцерагаюцца, што ім пагражае небясьпека пасьля дэмантажу помніка савецкаму военачальніку Івану Коневу і праз заяўленую падрыхтоўку да ўсталяваньня памятнай пліты байцам Расейскай вызваленчай арміі.
Паводле выданьня, пад аховай паліцыі знаходзяцца кіраўнік Прагі Здэнэк Гржыб, стараста раёну Ржэпарые Павэл Новатны і стараста раёну Прага-6 Ондржэй Коларж. У першых двух выпадках ахова носіць прэвэнтыўны характар, піша Respekt. А Коларж ужо атрымаў пагрозы забойства.
Выданьне дадае, што чэскія спэцслужбы высачылі прыбыцьцё ў Прагу грамадзяніна Расеі, які можа быць небясьпечным для Коларжа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расeі завялі крымінальную справу за дэмантаж помніка Коневу ў ПразеМанумэнт Конева быў зьняты з пастамэнту рашэньнем муніцыпальных уладаў раёну Прага-6, на адміністрацыйнай тэрыторыі якога ён знаходзіўся. Муніцыпальныя ўлады плянуюць разабраць таксама і пастамэнт, на якім помнік Коневу стаяў на плошчы Інтэрбрыгады. Рашэньне пра перанос манумэнту прынята муніцыпалітэтам 12 верасьня летась з ініцыятывы старасты раёну Ондржэя Коларжа.