У менскім Сьвята-Елісавецінскім манастыры ўведзены карантын, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко. Па яго зьвестках, на пнэўманію хварэюць 4 клірыкі і многія сёстры.
У манастыры зьвесткі пра карантын Свабодзе пацьвердзілі, там запэўніваюць, што гаворка не пра каранавірус, а пра вострую рэсьпіраторную інфэкцыю. Пытаньне пра шпіталізаваных папрасілі даслаць у пісьмовым выглядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ парэкамэндавала Беларусі спыніць масавыя імпрэзы і перайсьці на дыстанцыйнае навучаньне. Лукашэнка: «Яны да нас любові ня маюць»Як вынікае з інструкцыі, падрыхтаванай адміністрацыяй манастыра, каранавірусны складнік усё ж ня выключаны.
«Складанасьць цячэньня хваробы залежыць ад колькасьці вірусаў розных штамаў, якія трапілі ў арганізм. Зьнізіць гэтую рызыку можна шляхам абмежаваньня кантактаў», — гаворыцца ў паведамленьні, якое будзе дзейнічаць да адмысловага распараджэньня.
Дзеля захаваньня «агульнаманастырскага здароўя» самаізаляваным даюцца парады, як сябе паводзіць ва ўмовах карантыну, і якімі лекамі карыстацца, каб не нашкодзіць падчас самалячэньня. Апошні пункт — зацята маліцца келейна ўсімі малітвамі дзеля ацаленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады варушацца, робяць захады». Што адбываецца ў Жыровічах, адкуль у лякарню трапіў архіяпіскап ГурыйРаней вялікую колькасьць захварэлых прызналі ў Жыровіцкім мужчынскім манастыры, але маштабы эпідэміі і дыягназы шпіталізаваных публічна не агучваюцца.