Як сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз апэратыўных зьвестак статыстыкі, за студзень–сакавік 2020 году цэны ў краіне павялічыліся на 2,74%.
На першым месцы Ўзбэкістан (2,8%), сьледам за Беларусьсю апынуліся Кіргізстан (2,7%), Таджыкістан (2,6%), Азэрбайджан і Казахстан (па 2,3%). У астатніх дзяржавах тэмпы не такія істотныя, а ў Эстоніі цэны, наадварот, зьнізіліся — на 0,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі адмянілі забарону павышаць цэны больш як на 0,5% за месяцУ 2019 годзе Беларусь была шостай у росьце спажывецкіх цэнаў на тэрыторыі колішняга СССР (4,73%), у 2018-м — чацьвёртай (5,64%), у 2017-м — дзявятай (4,59%).
Беларускі ўрад разьлічвае, што па выніках бягучага году рост цэнаў не перавысіць 5%. У той жа час незалежныя эканамісты прагназуюць, што лічбы будуць вагацца ў межах 8-12%.