Амбасада ЗША ў Менску ўшанавала ахвяр Галакосту. Сёньня дзень іх памяці

Мэмарыяльны комплекс «Яма» ў Менску, архіўнае фота.

Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур 21 красавіка ўсклала кветкі да помніка ў менскім мэмарыяле «Яма».

21 красавіка ў Беларусі і сьвеце адзначаецца Дзень катастрофы і гераізму эўрапейскага яўрэйства.​

«У той час, калі мы знаходзімся ў сацыяльнай ізаляцыі, мы не павінны забываць сотні тысяч беларускіх габрэяў, якія страцілі жыцьцё; тых, хто выжыў; і многіх беларускіх праведнікаў, якія рызыкавалі жыцьцём, каб выратаваць суседзяў», — адзначыла Мур на Facebook.​

Яна запрасіла ахвочых далучыцца да віртуальнага ўшанаваньня памяці на старонцы Мэмарыяльнага музэю галакосту ЗША на Facebook. Трансьляцыя там пачнецца 21 красавіка ў 18.00 паводле менскага часу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другое ў акупаваным СССР. 10 фактаў пра зьнішчэньне Менскага гета


Акрамя таго, ад 17.00 21 красавіка службу памяці будзе весьці на Facebook рабін рэлігійнага аб’яднаньня грамадаў прагрэсіўнага юдаізму Рыгор Абрамовіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы пачынаюць заўзята даказваць габрэям — мы ж вас ратавалі»