Міністэрства адукацыі не выключае, што вучняў могуць атэставаць паводле адзнак за тры чвэрці.
Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» сказаў намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Кадлубай.
«Я не выключаю, што бацькі, як яны выказваюцца ў камэнтарах, палічаць, што здароўе іхных дзяцей першаснае... У такім выпадку дзеці будуць атэставаныя па выніках тых адзнак, якія яны атрымалі ў трох чвэрцях. Гэта дазваляюць правілы атэстацыі», — адзначыў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адмяніў для школьнікаў выходны 1 траўня. Суботы таксама будуць вучэбным днёмПакуль незразумела, ці будуць ставіць у часопісе наведвальнасьці пропускі тым, хто празь небясьпеку каранавірусу застаўся дома. Таксама няма разуменьня, якім чынам ацэньваць веды пры вочным і завочным навучаньні. У ведамстве кажуць, што дыстанцыйнай формы як такой ня будзе, можна казаць пра навучаньне з прымяненьнем «інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій» паводле індывідуальнага пляну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гарадах менш, у сельскай мясцовасьці — больш за палову. Колькі дзяцей прыйшлі ў школу пасьля вакацый?У Мінадукацыі паведамілі, што ў першы дзень чацьвёртай чвэрці, якая пачалася 20 красавіка, у школу прыйшло прыкладна 30-40% ад усіх вучняў. Меней за ўсё у Менску.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ