Урады некалькіх эўрапейскіх краін пачалі паступова здымаць абмежаваньні на фоне эканамічнага і сацыяльнага ціску.
Ад 20 красавіка ў Нямеччыне можна будзе адкрыць малыя і сярэднія крамы. Пры гэтым грамадзяне павінны вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю. У некаторых рэгіёнах краіны людзі надалей абавязаныя прыкрываць твары ў грамадзкім транспарце і крамах.
Міністэрства аховы здароўя Нямеччыны мяркуе, што патрабаваньне сацыяльнай дыстанцыі будзе захоўвацца яшчэ шмат месяцаў, пакуль ня знойдуць вакцыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі яшчэ трываць? Як эўрапейскія краіны вяртаюцца да нармальнага жыцьця
Швайцарыя, Данія і Фінляндыя пачынаюць аднаўляць працу школ і крамаў.
Бэльгія, Грэцыя і Партугалія заяўляюць, што распрацоўваюць плян аднаўленьня дзейнасьці эканомікі ў траўні.
Чэхія таксама мае намер адкрыць невялікія крамы.
Паводле дадзеных Цэнтру сыстэмных дасьледаваньняў унівэрсытэту імя Джонса Гопкінса, ва ўсім сьвеце было выяўлена больш за 2,4 мільёна пацыентаў COVID-19. Больш за 165 000 чалавек загінулі, амаль 625 000 вылечыліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія агучыла тры крытэры для адмены карантыну ў ЭЗ