Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія агучыла тры крытэры для адмены карантыну ў ЭЗ


Уосуля фон дэр Ляен.
Уосуля фон дэр Ляен.

Эўракамісія распрацавала і агучыла тры крытэры для адмены каранты ў краінах Эўразьвязу, аднак нават магчымых дат іх адмены пакуль няма, паведамляе агенцтва ТАСС.

Агенцтва спасылаецца на кіраўніцу Эўракамісіі Ўрсулю фон дэр Ляен, якая ў сераду на відэаканфэрэнцыі агучыла распрацаваныя крытэры, прадстаўляючы рэкамэндацыі Камісіі краінам супольнасьці ў справе адмены карантыну.

Першы — эпідэміялягічны крытэр, павінен пацьвердзіць, што распаўсюджваньне хваробы значна зьнізілася за працяглы пэрыяд часу. Пра гэта можа сьведчыць, напрыклад, устойлівае скарачэньне колькасьці новых выпадкаў інфікаваньня і шпіталізацыі«, — сказала фон дэр Ляен.

Другі крытэр — наяўнасьць дастатковага патэнцыялу сыстэмы аховы здароўя:

«Напрыклад: запаўняльнасьць аддзяленьняў інтэнсіўнай тэрапіі, адэкватная колькасьць шпітальных ложкаў, доступ да фармацэўтычных прадуктаў, неабходных у аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі, дзе існуе непазьбежная рызыка дэфіцыту (антыбіётыкі, анэстэтыкі, рэанімацыйныя прэпараты і міярэлаксанты), аднаўленьне запасаў абсталяваньня (вэнтылятары, ахоўныя сродкі), наяўнасьць структур першаснай мэдычнай дапамогі, а таксама дастатковы чалавечы рэсурс з адпаведнымі навыкамі», — адзначаецца ў рэкамэндацыях Эўракамісіі.

Трэці крытэр — дастатковы патэнцыял сыстэмы маніторынгу хваробы і кантактаў заражаных асоб.

«У тым ліку, неабходная наяўнасьць маштабных магчымасьцяў тэставаньня для выяўленьня хваробы і распаўсюджваньня вірусу ў спалучэньні з магчымасьцямі адсочваньня кантактаў і карантыну ў выпадку паўторнага зьяўлення і далейшага распаўсюджваньня інфэкцый. Магчымасьці выяўленьня антыцелаў будуць неабходныя для назіраньня за доляй насельніцтва, якое пасьпяхова пераадолела COVID-19 і, верагодна, набыло імунітэт», — гаворыцца ў дакумэнце Эўракамісіі.

На працягу апошняга тыдня ў большасьці краін Эўразьвязу колькасьць тых, хто заразіўся і памер за дзень, адносна стабілізавалася, і ў некаторых выпадках нават пачала зьніжацца. Але яна ўсё яшчэ застаецца стабільна высокай, выразнай тэндэнцыі да зьніжэньня пакуль няма.

Донарская відэаканфэрэнцыя

Эўразьвяз арганізуе 4 траўня донарскую відэаканфэрэнцыю для збору сродкаў на барацьбу з каранавірусам, у прыватнасьці для збору фінансаваньня на распрацоўку вакцыны, паведаміла ў сераду Ўрсуля фон дэр Ляен.

«4 траўня мы правядзем канферэнцыю донараў для збору дапамогі ў барацьбе з коронавирусом. Гэта будзе першая такая канферэнцыя ў гісторыі», — заявіла яна.

«Нам неабходнае стварэньне вакцыны. Гэта агульнасусьветная задача, і калі вакцына будзе створана, яна павінна быць у роўнай ступені даступная для ўсіх дзяржаў сьвету. Каб падтрымаць гэтую працу неабходна фінансаваньне, і донарская канфэрэнцыя дазволіць запоўніць недахопы фінансаваньня ў гэтай сфэры. Мы цесна працуем з Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя і іншымі міжнароднымі партнэрамі і разьлічваем, што наша ініцыятыва будзе падтрымана ўсімі дзяржавамі», — сказала фон дэр Ляен.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG