Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня ў Вялікдзень храму ў Смалявіцкім раёне запэўніў, што маючыя адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары пройдуць «абсалютна сумленна і прыстойна».
«Давайце казаць адкрыта: у сілу нашай Канстытуцыі ад прэзыдэнта ў краіне шмат што залежыць. І я вам шчыра гавару пра тую палітыку, якая будзе надалей праводзіцца пры цяперашняй уладзе. А хто мае рацыю, хто вінаваты, стане зразумела праз чатыры-пяць месяцаў, калі будзеце вызначацца, хто будзе вамі кіраваць, якая будзе ўлада. І ніхто над вамі ціснуць ня будзе, вырашыце самі. Але я вам гарантую: чарговыя выбары пройдуць абсалютна сумленна і прыстойна», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэс ЗША, 2000: Законны тэрмін прэзыдэнцтва Лукашэнкі скончыўся ў ліпені 1999Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году, гэта якраз день нараджэньн Лукашэнкі.
Як нагадвае «Інтэрфакс» , летась у лістападзе цяперашні кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што плянуе зноў балатавацца на пасаду прэзыдэнта.
У пачатку красавіка Лукашэнка пацьвердзіў, што ня бачыць прычынаў для пераносу кампаніі праз пандэмію каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У прэтэндэнткі на «адзінага кандыдата» ад апазыцыі арыштавалі аўтамабіль і банкаўскія рахункіБеларуская апазыцыя ў пачатку году заявіла пра намер правесьці народнае галасаваньне і выбраць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.