Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік на прэс-канфэрэнцыі 17 красавіка расказаў пра «кантраляваную» сытуацыю з распаўсюдам COVID-19 у Беларусі. Сярод іншага ён згадаў небясьпеку ад выходных 25–28 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух «самаізаляваных» аштрафавалі, 419 мэдыкаў заразіліся. Міністар здароўя расказаў пра каранавірус у Беларусі. ВІДЭАНа вялікіх выходных, у тым ліку на Радаўніцу, міністар заклікаў заставацца дома.
«Мы заўсёды ацэньваем рызыкі, каб выпрацаваць нейкія рэкамэндацыі, — казаў Уладзімер Каранік. — Зараз самая вялікая рызыка, якую мы бачым, чатыры выходныя дні, 25-28 красавіка.
Ведаем традыцыі нашых грамадзянаў наведваць магілы сваіх родных, наведваць састарэлых сваякоў, каб разам успомніць тых, каго з намі няма. У гэтым выпадку мы б прасілі ўсіх заставацца ў месцах пражываньня і максымальна абмежаваць стасункі».
Ён параіў устрымацца ад наведваньня пажылых людзей і дальніх родзічаў у іншых рэгіёнах. У праваслаўі і каталіцтве, адзначыў ён, ёсьць і іншыя дні, калі можна прыбрацца на могілках і згадаць памерлых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Павел: «Устрымайцеся ад наведваньня храма, не хадзіце на могілкі на Вялікдзень і Радаўніцу». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія каталікі на Вялікдзень аддалі перавагу відэаатрансьляцыям з касьцёлаўТаксама міністар параіў на выходных «прагуляцца на сьвежым паветры», бо проста шпацыры на прыродзе не нясуць рызыкі захварэць COVID-19, але працяглыя зносіны, як то на пікніку, нясуць, нават калі ў кампаніі ёсьць толькі адзін інфікаваны:
«Кампанія, у якой былі людзі з розных гарадоў, зьезьдзіла на шашлыкі, а потым мы па ўсіх гэтых гарадах высьвятляем удзельнікаў», — растлумачыў ён.
У некаторых рэгіёнах, дадаў Каранік, асочваецца выразная тэндэнцыя росту колькасьці інфікаваных вернікаў праз 7–11 дзён пасьля каталіцкай Вербнай нядзелі (5 красавіка).
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.