Група Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку стварае Эўрапейскі гарантыйны фонд процідзеяньня COVID-19 на 25 мільярдаў даляраў – такое рашэньне прыняла Рада дырэктараў банку 16 красавіка.
Чакаецца, што фонд будзе служыць «ахоўным шчытом» для эўрапейскіх кампаній, якім пагражае недахоп ліквіднасьці і створыць шэраг паслуг, якія будуць адказваць патрабаваньням рынку і выклікам, якія стварае крызіс.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
«Фонд дасьць Групе ЭІБ пашырыць сваю падтрымку эўрапейскіх кампаній на дадатковыя 200 мільярдаў эўра – з фокусам на сярэдні і малы бізнэс. Гарантыйны фонд прадугледжвае ўнёскі ад усіх 27 дзяржаў – чальцоў ЭЗ і таксама будзе адкрыты для ўзносаў ад трэціх бакоў, напрыклад бюджэту ЭЗ», – гаворыцца ў заяве банку.
Аднаўленьне ЭЗ ад эканамічнага крызісу, выкліканага пандэміяй каранавірусу, павінна быць хуткім, «зялёным», з падтрымкай кліматычных мэтаў ЭЗ, заявіў прэзыдэнт банку Вэрнэр Гоер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы Канады сабралі $7000 для беларускіх шпіталяў