Усе сабраныя Згуртаваньнем Беларусаў Канады сродкі пойдуць на падтрымку ініцыятыўнай групы ByCovid19, якая арганізавала тэрміновы збор для дапамогі мэдыкаў у Беларусі.
Збор сродкаў пачаўся тыдзень таму. Як паведаміла старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады Алена Лявончанка, сродкі ўжо ў дарозе ў Беларусь.
«Ужо зроблены банкаўскі перавод актывістам Bycovid19, на гэтыя грошы будуць закупленыя бескантактныя тэрмомэтры і пульсаксымэтры для беларускіх шпіталяў. Кампанія працягваецца — разам мы пераможам!», — напісала яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Дарэчы, Алена Лявончанка, навуковец, якая ў 2008-2011 гадах яна займалася дасьледаваньнямі структурнай біялёгіі каранавірусаў ва Ўнівэрсытэце Таронта (UofT).
Ініцыятыўная група ByCovid19 шукае і набывае аднаразовыя сродкі індывідуальнай абароны, кіслародныя канцэтратары. У Нямеччыне пачатая закупка безкантактных тэрмомэтраў і пульсаксымэтраў для бальніц Беларусі.
У некаторыя шпіталі Менска і Віцебска набыты пральныя машынкі, каб была магчымасьць праць халаты на працы, і не адвозіць іх дадому. Група вядзе пошук валянтэраў і фінансавых сродкаў, кантакты з бізнэсамі, якія могуць аказаць дапамогу.