Дэманстранты ў штаце Мічыган вывелі тысячы аўтамабіляў да будынка Капітолія ў сталіцы штату, горадзе Лансінгу, пратэстуючы супраць указа губэрнатара Грэтхэн Уітмэр, які абавязвае жыхароў заставацца дома для процідзеяньня пандэміі каранавіруса, піша «Голас Амэрыкі».
«Страціш свабоду аднойчы – страціш яе назаўжды», – абвяшчаў лёзунг на камэрцыйным фургоне.
«Бясьпека без свабоды – гэта турма», – абвяшчаў іншы, усталяваны на газоне перад Капітоліем.
«Адклікаць Уітмэр», – было напісана на трэцім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: ЗША прайшлі пік захваральнасьці на COVID-19Сама Грэтхэн Уітмэр заявіла ў сераду, што яна паважае права на пратэст, але лічыць, што многія дэманстранты падвяргаюць сябе і іншых рызыцы заражэньня COVID-19.
«Я вельмі расчараваная тым, што людзі зьбіраюцца і ня носяць масак», – сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяпер зрабіў вірус для чалавека». Кансьпіралёгія супраць Біла Гейтса