15 красавіка на пасяджэньні ўраду Літвы было прынятае рашэньне аб зьмякчэньні абмежаваньняў для часткі бізнэсу — зможа працаваць малы бізнэс, калі зможа гарантаваць неабходную бясьпеку, паведамляе DELFI.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Скверняліс сказаў, што гэта першы этап зьмякчэньня карантыну для бізнэсу. Адкрыцца змогуць невялікія крамы, уваход у якія знаходзіцца з вуліцы (крамы ў гандлёвых цэнтрах пакуль будуць зачыненыя), а таксама пастаўшчыкі бытавых і рамонтных паслугаў, калі ўваход у памяшканьне будзе з вуліцы, і ёсьць магчымасьць рэгуляваць паток кліентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі яшчэ трываць? Як эўрапейскія краіны вяртаюцца да нармальнага жыцьцяУ сераду быў абвешчаны сьпіс тых, хто трапіў пад паслабленьне карантыну. Гэта крамы, якія гандлююць прадуктамі харчаваньня (у гандлёвых цэнтрах таксама), вэтэрынарныя кабінэты, крамы заатавараў, аптэкі, оптыкі, крамы артапэдычных тавараў; харчовыя рынкі і іншыя публічныя гандлёвыя месцы; гандаль расадай, саджанцамі, насеньнем, угнаеньнямі на вуліцы, не на рынках, у спэцыялізаваных месцах; інтэрнэт-гандаль пры дастаўцы тавараў фізычным або юрыдычным асобам на дом / у офіс або пры іх выдачы ў спэцыяльных пунктах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карантын у Літве працягнулі на два тыдні, нашэньне масак стала абавязковымУ праекце ўраду гаворыцца і пра сфэру паслугаў — запрацуюць тыя, хто аказвае паслугу на працягу ня больш чым 20 хвілінаў пры наўпроставым кантакце ў стацыянарных умовах. Салёны прыгажосьці, вулічныя кавярні і спартклюбы пакуль ня змогуць працаваць.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ