Краіны Эўрапейскага зьвязу павінны каардынаваць захады ў зьмякчэньні карантыну, каб прадэманстраваць зладжаны падыход да барацьбы з пандэміяй COVID-19. Пра гэта паведамляе The Financial Times.
Афіцыйна тэкст дарожнай мапы мае быць апублікаваны на гэтым тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвет пасьля каранавірусу. Ці пачне чалавецтва жыць больш сьціпла?Кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен незадаволеная тым, як няўзгоднена дзейнічалі нацыянальныя ўрады, закрываючы мяжы. Гэта, у прыватнасьці, прывяло да чэргаў і праблемаў зь перапраўкай мэдыкамэнтаў.
Цяпер нацыянальным урадам накіраваны чарнавік дарожнай мапы. У ім пазначана, што па меры змякчэньня карантыну рост заражэньняў каранавірусам непазьбежныя. Адпаведна, перад тым, як здымаць абмежаваньні на працу кампаній і грамадзкіх установаў, краіны павінны пераканацца, што іх сыстэмы аховы здароўя змогуць дапамагчы хворым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зьнікла міграцыя падчас пандэміі?Эўракамісія папрасіла краіны – удзельніцы Эўразьвязу пра наступнае:
- загадзя інфармаваць іншых чальцоў пра зьмены ў сваім карантынным рэжыме;
- зьмякчаць карантын паступова;
- засьцерагчы ад заражэньня групы рызыкі — людзей пажылога ўзросту і з хранічнымі захворваньнямі.
Хоць у Эўракамісіі імкнуцца выпрацаваць агульную стратэгію барацьбы зь вірусам, многія краіны працягваюць прымаць рашэньні ў аднабаковым парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: Чэскі экспэрт перасьцерагае ад хуткага вяртаньня да «нармальнага жыцьця»Так, аб захадах для нармалізацыі бізнэс-актыўнасьці ўжо заявілі ўлады Аўстрыі, Чэхіі ды іншых дзяржаваў. У сувязі з гэтым эўрачыноўнікі асьцерагаюцца, што дачаснае зьмякчэньне абмежавальных захадаў справакуе другую хвалю заражэньняў.