У Кіеве праз каранавірус закрылі на карантын Кіева-Пячэрскую ляўру. За апошнія суткі там зафіксавана 63 выпадкі заражэньня. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на мэра Кіева Віталя Клічко.
Па словах палітыка, усяго ў манастыры заразіліся больш за 90 чалавек.
Раней прадстаўнікі ляўры, у якой праводзіць набажэнствы Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату, заклікалі прыходзіць у храмы і ігнараваць карантын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць гадоў таму пачалася акцыя «Няспынная малітва за Беларусь», якая трывае і цяперУ пачатку красавіка ўлады Ўкраіны зрабілі больш жорсткімі абмежаваньні ў рамках барацьбы з каранавірусам. Сярод іх забарона на зьяўленьне ў грамадзкіх месцах бяз маскі або рэсьпіратара, забарона зьбірацца групамі, большымі за дзьве асобы, за выключэньнем суправаджэньня дзяцей. Рэжым надзвычайнай сытуацыі з прычыны COVID-19 дзейнічае ва Ўкраіне з 17 сакавіка. У краіне закрыліся школы, рэстараны, гандлёвыя цэнтры і іншыя грамадзкія месцы. Уведзены забарона на пасажырскія чыгуначныя, авія- і аўтобусныя міжгароднія і міжабласныя пасажырскія перавозкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Закрыты на карантын». Каранавірус знайшлі ў санаторыі «Пад’ельнікі» Ўзьдзенскага раёнуНа ўсёй тэрыторыі Ўкраіны выявілі 3102 выпадкі захворваньня каранавірусам новага тыпу. 93 чалавекі памерлі, 97 паправіліся.