Андрэа Бачэлі даў канцэрт у пустым Мілянскім саборы. ВІДЭА

Андрэа Бачэлі

Італьянскі тэнар Андрэа Бачэлі выступіў на Вялікдзень у пустым Мілянскім саборы Дуома. Па словах сьпевака, канцэрт «Музыка дзеля надзеі» ён даў з мэтай паслаць «любоў, ацаленьне і надзею» Італіі, і ўсім у Эўропе, хто пакутуе ад каранавірусу.

Бачэлі выступаў у суправаджэньні аргана. Выступ трансьлявалі ўжывую.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прайшоў Вялікдзень у пратэстанцкай царкве, якая ўжо месяц моліцца онлайн