У Менску мерапрыемствы штогадовай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дом бяз гвалту» будуць праходзіць онлайн, каб зьнізіць рызыку пашырэньня каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта паведамілі агенцтву БЕЛТА ў Менскім гарадзкім цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня сям’і і дзяцей.
Акцыя будзе праходзіць ад 13 да 24 красавіка. Яе мэта — зьвярнуць увагу людзей на праблему хатняга гвалту і разам супрацьдзейнічаць ёй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мог гадзінамі гаварыць, што я павінна правільна маліцца і баяцца мужа», — споведзь ахвяры хатняга гвалту з камэнтаром псыхолягаУ згаданыя дні цэнтар будзе разьмяшчаць на сваім сайце і ў сацыяльных сетках тэматычныя матэрыялы (рэкамэндацыі псыхолягаў, рэальныя гісторыі ахвяраў хатніх агрэсараў і іншае). Таксама будуць паказаныя адрасы установаў і арганізацыяў, якія дапамагаюць пацярпелым ад гвалту ў сям’і. Для псыхолягаў і спэцыялістаў будуць карысныя онлайн-сэмінары па працы з праблемнымі сем’ямі, ахвярамі і агрэсарамі. Тэматычныя сустрэчы ў офлайн-рэжыме праводзіцца ня будуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыпяклі лытку прасам, ударыў сына па галаве, мог біць і цьвярозы». Тры споведзі пра хатні гвалт