З 13 красавіка БДПУ запускае валянтэрскі праект «Будучыя пэдагогі — дзецям». Як паведамляецца на сайце ўнівэрсытэту, урокі для школьнікаў 1–11 клясаў правядуць студэнты старэйшых курсаў і навучэнцы пэдагагічных клясаў.
Першыя ўрокі пройдуць 13 красавіка па рускай літаратуры, ангельскай мове, інфарматыцы, хіміі, геамэтрыі. Глядзець расклад можна тут. Трансьляцыі будуць весьці на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
Пасьля заканчэньня ўроку школьнікі змогуць задаць пытаньні ў чаце.
Акрамя таго, для навучэнцаў пэдагагічных клясаў ў факультатыўных прадметах онлайн-заняткі правядуць выкладчыкі ўнівэрсытэту.
Вясновыя вакацыі ў беларускіх школьнікаў сёлета падоўжылі на два тыдні.
Плянуецца, што чацьвёртая чвэрць пачнецца 20 красавіка і працягнецца да 30 траўня (навучальны год не падаўжаецца). Пры гэтым дыстанцыйнае навучаньне ўводзіць не плянуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У інтэрнаце БНТУ зноў ўвялі карантын праз студэнтку, хворую на каранавірус