Упершыню зьменшылася колькасьць хворых на COVID-19 французаў у аддзяленьнях рэанімацыі

Аддзяленьне рэанімацыі ў парыскім шпіталі Institut Mutualiste Montsouris, 6 красавіка 2020

Колькасьць людзей з каранавіруснай інфэкцыяй у рэанімацыйных аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі ў Францыі ўпершыню з пачатку эпідэміі крыху зьменшылася, але колькасьць людзей, якія паміраюць у дамах састарэлых, павялічылася за два дні больш як на 50 працэнтаў. Пра гэта паведаміла ў чацьвер Міністэрства здароўя.

Кіраўнік Генэральнай дырэкцыі здароўя Жэром Салямон заявіў, што колькасьць людзей у рэанімацыі зьнізілася на 82, альбо на 1,1%, да 7066, празь пяць дзён пасьля таго, як гэтая лічба зьменшылася і ў Італіі.

Але пасьля таго, як тэхнічная праблема перашкодзіла рэгістрацыі сьмерцяў у дамах састарэлых у сераду, за два апошнія дні сукупная колькасьць сьмерцяў павялічылася на 929 чалавек, або на 52%, да 4166.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Італія зьбіраецца зьняць некаторыя абмежаваньні ў красавіку