Кампанія Google забараніла сваім супрацоўнікам ставіць папулярную апошнім часам праграму для відэаканфэрэнцый Zoom на працоўныя лэптопы, піша BuzzFeed.
Выданьне спасылаецца на службовы ліст, разасланы Google на мінулым тыдні тым супрацоўнікам, на кампутарах якіх устаноўлены Zoom. У лісьце адзначалася, што праграма будзе недаступнай, пачынаючы ўжо з гэтага тыдня. А ў якасьці прычыны была названая ўразьлівасьць у бясьпецы ад гэтай праграмы.
«Мы ўжо працяглы час прытрымліваемся палітыкі, якая забараняе супрацоўнікам выкарыстоўваць незацьверджаная прагарамы для працы — па-за нашай карпаратыўнай сеткай», — заявіў у камэнтары BuzzFeed афіцыйны прадстаўнік Google Хасэ Кастанэда.
Адначасова ў публікацыі гаворыцца, што ў карпарацыі Google ёсьць прадукт — а менавіта сэрвіс відэаканфэрэнцый Meet, які лічыцца прамым канкурэнтам Zoom.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Толькі адзін дэпутат Палаты прадстаўнікоў надзеў маску на сэсію. ФАТАФАКТАб праблемах зь бясьпекай у Zoom пішуць і іншыя СМІ. The Washigton Post паведаміла, што некалькі тысяч запісаў відэазванкоў, зробленых праз сэрвіс, апынуліся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце.
Брытанская The Financial Times паведаміла, што чальцоў Сэнату ЗША папрасілі не выкарыстоўваць Zoom для онлайн-нарад ды іншых фарматаў зносін.