Адзін зь лідэраў грамадзкай ініцыятывы ByCovid19 Андрэй Стрыжак расказаў на Facebook пра вынік дзейнасьці кампаніі — «лічбы, у якія ня можаш паверыць».
Паводле Стрыжака, актывісты перадалі беларускім мэдыкам:
- 10 канцэнтратараў кіслароду (кожны каштаваў 2340 рублёў);
- 2600 аднаразовых хірургічных халатаў;
- 1000 рэсьпіратараў ffp1 і 1270 рэсьпіратараў ffp2, а таксама самаробныя ахоўныя маскі (вытворчасьці актывістаў «Хакерспэйсу») у шумілінскую лякарню;
- тры пральныя машыны для лякарняў (дзякуючы крамам «Электрасіла»), пральныя парашкі і мыйныя сродкі (дзякуючы крамам «Міла» і сэрвісу «Е-дастаўка»);
- 40 літраў канцэнтрату, зь якога можна зрабіць дзьве тоны дызынфэкцыйнага раствору.
Кампанія прымае заяўкі на дапамогу ад лекараў, зьбірае спонсарскую дапамогу, сродкі на Molamola і праз іншыя шляхі.
З тэрміновых патрэбаў — «процічумныя касьцюмы». Для брыгадаў «хуткай дапамогі» патрэбна 500 ахоўных касьцюмаў, каштуе такая партыя 10 500 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы супраць каранавірусу. Галерэя «Ў» стала складам гуманітарнай дапамогі для мэдыкаўШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.