Японія аб’явіць надзвычайнае становішча ў Токіё і яшчэ шасьці прэфэктурах ужо ў аўторак у сувязі каранавірусам. Пра гэта паведаміў прэмʼер-міністар краіны Сіндза Абэ.
Тым часам урад рыхтуе пакет стымулюючых мер, каб зьмякчыць удар па эканоміцы. Чакаецца, ён павінен быць прадстаўлены на гэтым тыдні. Пакет ацэньваецца ў сотні мільярдаў даляраў.
У Японіі зарэгістравана больш за 3500 інфікаваных каранавірусам, зь якіх 85 чалавек памерлі. Асаблівую трывогу выклікае сытуацыя ў Токіё, дзе зарэгістравана больш за тысячу выпадкаў інфікаваньня, уключаючы 83 новыя выпадкі ў панядзелак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя сэртыфікавала беларускія экспрэс-тэсты для дыягностыкі каранавірусуПрэмʼер-міністар Сіндза Абэ абвясьціў аб маючым адбыцца ўвядзеньні надзвычайнага становішча ў выступе перад СМІ ў прамым эфіры.
Надзвычайнае становішча будзе доўжыцца каля месяца, што дазволіць губэрнатарам заклікаць людзей заставацца дома, а кампаніям — зачыніцца. У большасьці выпадкаў пакараньня за ігнараваньне рэкамэндацый не прадугледжана, і асноўны ўпор будзе рабіцца на грамадзкае ўзьдзеяньне і павагу да ўладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўная лекарка Шатляндыі падала ў адстаўку, бо парушыла ўласны заклік