Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі завёў і расьсьледуе крымінальную справу супраць намесьнікаў пракурораў Савецкага і Ленінскага раёнаў Менску, паведамляе БелТА са спасылкай на Генэральную пракуратуру.
Прэс-службы КДБ і Генпракуратуры, а таксама Сьледчага камітэту пакуль не публікавалі зьвестак пра справу.
З паведамленьня БелТА вядома, што фігурантам інкрымінуюць незаконнае абарачэньне наркотыкаў бяз мэты збыту (ч.1 арт. 328 КК РБ), што іх узялі пад варту і звольнілі з пракуратуры.
«Наша ніва», журналіст якой першым паведаміў пра справу, сьцьвярджае, што затрымалі Аляксея Е. (Савецкі раён) і Яўгена М. (Ленінскі раён).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка раскрытыкаваў сілавікоў за фальсыфікацыю наркатычных спраў