Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову зь пералікам правілаў для тых, каму належыць 14 дзён быць у самаізаляцыі.
Самаізаляваным нельга пакідаць месца знаходжаньня бяз крайняй неабходнасьці.
На вуліцу можна выйсьці толькі калі трэба
- схадзіць у найбліжэйшую прадуктовую краму ці аптэку (і няма магчымасьці замовіць тавары з дастаўкай праз інтэрнэт)
- выгуляць хатніх жывёлаў (але нельга адыходзіцца далей як на паўкілямэтра ад дому)
- вынесьці сьмецьце ў найбліжэйшае месца збору адыходаў.
На вуліцы неабходна быць у масцы і пальчатках і трымацца за паўтара мэтры ад іншых людзей.
Калі тавары прывозіць кур’ер, нельга зь ім кантактаваць.
Дома трэба жыць у асобным пакоі, каб не кантактаваць зь іншымі жыхарамі.
Калі асобнага пакою няма, трэба
- трымаць дыстанцыю 1,5 мэтра ад іншых
- насіць мэдычную маску, мець асобную пасьцельную бялізну, ручнікі, посуд
- дакранацца да прадметаў, ручак, кранаў толькі праз аднаразовую сурвэтку. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сумныя карціны на «дзень дурня»: як менская мастачка малюе каранавірус і самаізаляцыю
Таксама падчас самаізаляцыі трэба
- старанна мыць рукі з мылам ня менш за 20 сэкундаў або карыстацца антысэптыкам
- рэгулярна праветрываць, мыць падлогу, праціраць прадметы і рэчы,
- карыстацца аднаразовымі насоўкамі ці сурвэткамі і выкідаць іх у закрытую сьметніцу ці плястыкавы пакет
Калі тэмпэратура стане 37 градусаў і вышэй або зьявіцца кашаль або дыхавіца, трэба выклікаць хуткую.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеіШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ