3 красавіка старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрасіў вернікаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўстрымацца ад наведваньня касьцёлаў і ўдзельнічаць у сьвяточных набажэнствах з дапамогай трансьляцый, паведамляе catholic.by.
У спэцыяльным Паведамленьні, скіраваным духавенству і вернікам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, герарх піша:
«Зьвяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сымптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэньня, з просьбай у гэтыя складаныя дні карыстацца дыспэнсай, дадзенай раней, заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі».
Раней, каб не дапусьціць распаўсюджваньня эпідэміі каранавірусу, не пускаць у касьцёл старых, дзяцей і моладзь заклікаў прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юры Санько.
«Застаньцеся сёньня дома ўсе — каб потым усім прыйсьці ў касьцёл!!! — напісаў сьвятар у Фэйсбуку. — Памятайце, што не вада асьвячае стравы на стол, вярбу, а малітва!»
Юры Санько нагадаў, што ўдзельнічаць у велікодных службах можна, дзякуючы трансьляцыям.
Як паведамляе сайт catholic.by, сёлета плянуецца жывая тэлевізійная трансьляцыя ня толькі імшы Велікоднай вігіліі, але таксама сьвятой імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацьвер і набажэнства Вялікай пятніцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Кандрусевіч не скасаваў удзелу вернікаў у велікодных набажэнствахУ спэцыяльным паведамленьні Пастаяннай рады Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, згодна з нормамі кананічнага права Каталіцкай царквы, біскупам было рэкамэндавана дазволіць ня ўдзельнічаць у нядзельнай і сьвяточнай імшы вернікам старэйшага ўзросту, асобам з сымптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, якія імі апякуюцца, і ўсім, хто адчувае страх заражэньня.
Рэгулярныя відэатрансьляцыі набажэнстваў арганізавалі на партале Catholic.by, на іншых рэсурсах, а таксама адбываюцца радыётрансьляцыі на радыё «Марыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грэцкая праваслаўная царква перанесла сьвяткаваньне ВялікадняЖывыя трансьляцыі тры дні запар будзе весьці зь менскага катэдральнага касьцёла Найсьвяцейшага Імя Марыі Бетэлерадыёкампанія.
Тэлеканал «Беларусь-3»
- 9 красавіка, Вялікі чацьвер • 19.00 — сьвятая імша Вячэры Пана
- 10 красавіка, Вялікая пятніца • 19.00 — набажэнства адарацыі Сьвятога Крыжа
Тэлеканал «Беларусь-1»
- 11 красавіка, Вялікая субота • 21.45 — Велікодная вігілія ў сьвятую ноч Уваскрасеньня Пана
Узначаліць імшы Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.