Ад Менска да Магілёва. Як выглядае грамадзкі транспарт у гадзіну пік. ФОТА

Беларускія ўлады ня ўводзілі карантыну — людзям даводзіцца езьдзіць на працу і вучобу ў звыклым рэжыме. І калі ў сталіцы можна сплянаваць паездку на адносна частых і прасторных сродках транспарту, то ў рэгіёнах і інтэрвалы радзейшыя, і альтэрнатывы цесным маршруткам можа ня быць.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь можа ня выстаяць, калі эканоміка спыніцца на прыклад суседніх краінаў. Таму ён «хвалюецца», каб «людзі жылі сваім жыцьцём».

2 красавіка фотакарэспандэнты Свабоды паназіралі за грамадзкім транспартам у гадзіну пік у Менску і ў чатырох абласных цэнтрах. Вось што яны пабачылі.

Віцебск

Кандуктарка ў тралейбусе сказала, што цяпер езьдзіць хіба траціна пасажыраў. І з гэтага тыдня, паводле яе слоў, скарачаюць колькасьць рэйсаў.

Гомель

Нават у гадзіну пік у цэнтры Гомля людзей на прыпынках стала значна менш. Салёны транспарту паўпустыя. Пачалі зьяўляцца людзі ў масках, але пакуль іх адзінкі. Паводле таксістаў, апошнім часам у іх стала нашмат менш кліентаў — практычна цэлымі днямі сядзяць бяз працы. Тлумачаць для сябе гэта тым, што ў людзей стала менш грошай.

Горадня

Людзей у гадзіну пік у транспарце паменела. У масках мала хто, у пальчатках зусім не відаць.

Магілёў

Аўтобусы для гадзіны пік амаль што парожнія. Людзі па магчымасьці ідуць дахаты пешшу. Разам з тым, цэнтральная пешаходная вуліца амаль пустая.

Менск

У Менску ўсё болей людзей у грамадзкім транспарце надзяваюць маскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забралі дзяцей, бацькоў, настаўнікаў — усіх!» У вёсцы пад Гомлем у хлопчыка западозрылі каранавірус
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тата хацеў праславіць Віцебск як актор, а праславіў як першая ахвяра каранавірусу». Інтэрвію з дачкой Віктара Дашкевіча. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна мучылася пад дыхальным апаратам». Стала вядома пра трэцюю сьмерць беларускі з каранавірусам