Лукашэнка запрашае ў Беларусь экспэртаў Усясьветнай Арганізацыі здароўя — каб пацьвердзілі, што з каранавірусам усё окей.
Гэта пры тым, што афіцыйны Менск гадамі не выдае візаў шмат якім міжнародным экспэртам у галіне выбарчага права.
Улады тлумачаць, што міжнародныя экспэрты бываюць розныя, і не заўсёды аб’ектыўныя. Часам хлусяць.
Ісьцінная праўда — часам міжнародныя экспэрты хлусяць. Альбо не дагаворваюць, што ў выпадках, калі тычыцца здароўя, адно і тое ж.
Вось напрыклад у 89 годзе Беларусь наведалі экспэрты МАГАТЭ — і сказалі: Чарнобыль не такі ўжо страшны, жыць у раёнах пры 35 бэрах можна (існавала такая "трыццацібэрная канцэпцыя" — пра нібыта няшкоднасьць "малых дозаў" радыяцыі).
Але перад ад’ездам зь Беларусі вопратку, у якой езьдзілі ў чарнобыльскія раёны, экспэрты пакінулі ў менскім гатэлі, пераапрануліся і ў аэрапорт паехалі ў чыстай.
Бо жыць хацелі.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь просіць у МВФ грошай. На псыхоз і гарэлку?