Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў у каментары Tut.by заявіў, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі павінна палепшыць інфармаваньне грамадзянаў аб сытуацыі з карнавірусам у краіне.
Па яго словах, насельніцтва мусіць мець поўную інфармацыю пра ўсе рызыкі.
«Недахоп зьвестак можа справакаваць страх», — перакананы Батыр Бердыклычаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар ААН: пандэмія стала самым сур’ёзным крызісам пасьля Другой усясьветнай вайны1 красавіка кіраўніцы Савету рэспублікі Натальлі Качанавай гутарыла з рэгіянальным дырэктарам Эўрапейскага бюро Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Гансам Клюге. Абмяркоўвалася пытаньне запрашэння місіі экспэртаў арганізацыі.
«Для працы групы будуць створаныя ўсе ўмовы: доступ да інфармацыі, падтрымка з боку Міністэрства аховы здароўя і ўраду, каб спэцыялісты маглі аб’ектыўна ацаніць меры, якія прымаюцца, даць неабходныя рэкамэндацыі», — растлумачылі ў беларускім офісе арганізацыі.
Ганс Клюге, па словах прадстаўніка САЗ у Беларусі, падкрэсьліў, што паколькі ўсё разьвіваецца вельмі хутка, адпаведна, і захады кожнай краіны павінны адпавядаць эпідэміялягічнай сытуацыі.
Дзень прыбыцьця місіі ў Беларусь пакуль невядомы, але зацікаўленыя бакі запэўніваюць, што робяць усё магчымае, каб адмыслоўцы прыехалі як мага хутчэй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі заявіла пра 2 сьмерці пацыентаў з COVID-19. Колькасьць інфікаваных зноў не паведамілаБатыр Бердыклычаў выказаўся адносна таго, што Міністэрства здароўя больш не дае інфармацыю аб колькасьці заражаных каранавірусам.
«Мы абмяркоўваем гэтае пытаньне. І вядома, лічым, што калі б падача інфармацыі была больш рэгулярнай і поўнай, было б значна лепш. Наша рэкамэндацыя досыць выразная — палепшыць гэты кампанэнт. Інфармаванне павінна быць рэгулярным і адкрытым. Важны элемент барацьбы з эпідэміяй — уцягваньне ў працэс насельніцтва».
Паводле падлікаў беларускіх СМІ, у Беларусі ад 163 да 217 выпадкаў заражэньня каранавірусам. Вядома, што памерлі два пацыенты.