Старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў перакананы, што ў Беларусі няма крытычнай сытуацыі з распаўсюдам каранавірусу, а значыць, нацыянальнае першынства будзе працягвацца.
Пра гэта функцыянэр завіў у эфіры праграмы «Спорт-кадар» на канале «Беларусь 5».
«Да другога туру закупілі 500 літраў антысэптыку, разьвезьлі па стадыёнах. Самае галоўнае, каб людзі самі разумелі: мылі рукі, часьцей антысэптыкам карысталіся, ня чхалі, хворымі ня шлі на стадыён».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбол падчас каранавірусу. Як падзеляць грошы ад продажу тэлеправоў на чэмпіянат Беларусі31 сакавіка ў Беларусі зафіксаваны першы сьмяротны выпадак ад каранавірусу — у Віцебску памёр 75-гадовы артыст драмтэатру імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч.
Тым ня менш Базанаў настойвае, што футбольны турнір будзе спынены толькі ў крытычнай сытуацыі, але пакуль на гэта нічога не паказвае. Па яго словах, на фэдэрацыю ня ціснуць ні ФІФА, ні УЭФА, рашэньні аб працягу гульняў прымаюцца ў Менску.
Трэці тур чэмпіянату Беларусі заплянаваны на 3–5 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менская афіша падчас пандэміі: футбол, хакей, тэатры, канцэртыШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ