30 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся з умацаваньня асноўных замежных валютаў.
За даляр на закрыцьці таргоў давалі 2,6023 рубля (+2,69 капейкі, або +1% да пятніцы).
За эўра давалі 2,8793 рубля (+4,22 капейкі, +1,49%). За 100 расейскіх рублёў давалі 3,26 беларускага (–5,21 капейкі, –1,57%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя рэкорды падзеньня беларускай валюты: 2,6 рубля за даляр, 2,8 за эўраМаксымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек, да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.
Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля, але той паказьнік ужо пабіты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гатунак нафты WTI абваліўся ніжэй за 20 даляраў за барэль упершыню за 18 гадоўНа фоне абвалу нафтавых цэнаў страчвае пазыцыі толькі расейскі рубель, які патаньнеў на 6 капеек — да 3,2496. Здае ён пазыцыі і на Маскоўскай біржы: больш за 80 за даляр і амаль 90 за эўра.