26 сакавіка «Беларусбанк» абвясьціў аб прыпыненьні з 14:00 асобных відаў апэрацый пры выкарыстаньні банкаўскіх плацежных картак (іх рэквізытаў).
Якія віды апэрацый прыпынілі:
- Выдача ў банкаматах і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках, выпушчаных у беларускіх рублях.
- Выдача замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банка.
- Папаўненьне валютных картак беларускімі рублямі ў банкаматах, інфакіёсках і ў касах банка.
- Апэрацыі пераводу ў замежнай валюце з прымяненьнем картак (іх рэквізытаў), выпушчаных у беларускіх рублях.
- Пераводы беларускіх рублёў з прымяненьнем рэквізытаў банкаўскіх картак на бягучыя (разьліковыя) банкаўскія рахункі, адкрытыя ў замежнай валюце.
- Папаўненьне ўкладаў, разьліковых банкаўскіх рахункаў у замежнай валюце з дапамогай банкаўскай карткі, выпушчанай у беларускіх рублях.
- Прыпыненьне асобных відаў апэрацый распаўсюджваецца на карткі фізычных асоб.
Наступныя апэрацыі па картках у беларускіх рублях не абмяжоўваюцца:
- Аплата пакупак у замежнай валюце ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), у тым ліку інтэрнэт-крамах;
- пагашэньне крэдытаў банка ў касах, інтэрнэт-банкінгу і мабільным банкінгу, выдадзеных раней у замежнай валюце;
- выдача наяўнай замежнай валюты ў іншых банках (у тым ліку за мяжой);
- пакупка інтэрнэт-аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.
Таксама можна пералічваць грошы з рахункаў у замежнай валюце на карткі, выпушчаныя ў замежнай валюце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі рубель зноў патаньнеў на валютнай біржы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрт: Банкі баяцца выдаваць крэдыты, бо прагназуюць крызіс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо не па $500. Як зьмяніўся сярэдні заробак у Беларусі з пачатку году. Адной карцінкай