Пагаршэньне вонкавых умоваў у пачатку 2020 году прывядзе да новых выклікаў для эканамічнага росту Беларусі, спасылаецца Tut.by на макраэканамічны агляд Беларусі, падрыхтаваны аддзелам эканамічнага аналізу Эўразійскага банку разьвіцьця.
Росту ВУП Беларусі па выніках 2019 году склаў 1,2%, зьнізіўшыся з узроўню ў 3,1%, які быў у 2018-м. Запаволеньне тэмпаў росту зьвязана з завяршэньнем пэрыяду аднаўленьня эканомікі Беларусі пасьля спаду 2015–2016 гадоў. Летась таксама назіралася зьніжэньне спажывецкага попыту і падзеньне экспарту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пасьля пандэміі палепшае экалягічная сытуацыя? Разьбіраемся з экспэртаміАналітыкі банку прагназуюць зьніжэньне ВУП Беларусі у 2020 годзе на 0,1%. Магчымы спад тлумачыцца чаканым скарачэньнем вытворчасьці ў нафтаперапрацоўчай і хімічнай галінах, што было выклікана зьмяншэньнем аб’ёмаў паставак нафты і аддачы ад продажу калійных угнаеньняў.
Нэгатыўнае ўзьдзеяньне на вонкавы попыт на беларускую прадукцыю чакаецца і з прычыны пандэміі каранавірусу.
У аглядзе гаворыцца, што да запаволеньня інфляцыі па выніках 2019 году да 4,7%, з 5,6% у папярэднім годзе спрычыніліся рост прапановы сельгаспрадукцыі з прычыны высокага ўраджаю, слабая цэнавая каньюнктура за мяжой, умацаваньне курсу беларускага рубля. Паводле прагнозу, сёлета інфляцыя складзецца ў межах прагнозаў — прыкладна 5,3%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму ў Беларусі цяпер патрэбная дапамога ад урадуУ аглядзе адзначаецца рызыка аслабленьня эканамічнай актыўнасьці. Існуе імавернасьць больш значнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у выпадку далейшага зьніжэння імпарту сыравіны. Захоўваецца высокая няпэўнасьць наступстваў для сусьветнай эканомікі ў сувязі зь бягучай сытуацыяй з COVID-19.