26 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся з умацаваньня асноўных замежных валют.
Даляр вырас больш як на капейку — ад 2,5872 напярэдадні да 2,5912 рубля.
Эўра ў пачатку таргоў падскочыла на 3 капейкі — ад учорашніх 2,7964 да 2,8248 рубля.
На гэтым фоне слабее расейскі рубель, які патаньнеў на 3,5 капейкі — да 3,2884. Абясцэньваецца ён і на Маскоўскай біржы, сьледам за нафтай.
На Лёнданскай біржы марка Вrent з пастаўкай у траўні спачатку вырасла больш як на 1%, да 30 даляраў за барэль, аднак пасьля гэтага зноў апусьцілася да 27 даляраў. Аналітыкі сумняваюцца, што нізкі попыт на сыравіну дазволіць цэнам расьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя рэкорды падзеньня беларускай валюты: 2,6 рубля за даляр, 2,8 за эўра23 сакавіка даляр дасягнуў максымальнай адзнакі 2,6396 рубля, калі вырас адразу на 8 капеек. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі. Эўра тады дадало 6 капеек да 2,83 рубля, што таксама стала абсалютным рэкордам.