Супрацоўніца Клімавіцкай ДЮСШ Іна Кардабнёва, якая абуральна выказалася пра беларускую мову, сказала карэспандэнту Свабоды, што выдаліла сваё відэа.
Іна Кардабнёва заявіла ў сваім відэаблогу, што беларуская мова, «жудасная і блытаная», «робіць беларускіх дзяцей яшчэ тупейшымі».
Карэспандэнт Свабоды папрасіў блогерку патлумачыць выдаленьне відэа, але яна гэтага не зрабіла. Аднак сказала, што рыхтуе новае відэа, у якім пра ўсё раскажа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белмова робіць нашых дзяцей тупейшымі». Пэдагог з Клімавічаў запісала відэаролік пра «крык душы»«Я з вамі размаўляла і ўсё вам сказала. Больш мне няма чаго сказаць нікому і нічога. Відэа выдалена мной. Чакайце наступнае. Я там усё патлумачу», — сказала карэспандэнту Свабоды Іна Кардабнёва.
Відэа выклікала вялікі рэзананс у сацсетках. Іну Кардабнёву выклікалі з гэтай нагоды ў райвыканкам. Пасьля гэтага яна заявіла карэспандэнту Свабоды, што раскайваецца толькі ў тым, што «ўжыла словы ня вельмі прыгожыя, грубаватыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтарка скандальнага роліка пра беларускую мову: «Я раскайваюся толькі ў тым, што ўжыла ня вельмі прыгожыя словы»