У Магілёўскай вобласьці па стане на 24 сакавіка ў тых, хто зьвярнуўся ў мэдыцынскія ўстановы, каранавіруснай інфэкцыі ня выявілі. Гэта адна зь дзьвюх абласьцей Беларусі, апрача Берасьцейскай, дзе лекары не прызналі выпадкаў заражэньня канаравірусам.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Паводле Малілёўскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, пад мэдыцынскім наглядам у вобласьці знаходзяцца 110 чалавек, а ў стацыянары — 37.
Першая намесьніца начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму Ірына Ляховіч паведаміла, што ў іхны рэгіён з краінаў, дзе пашырылася пандэмія COVID-19, прыбылі 368 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муж памерлай віцяблянкі пацьвердзіў, што ў яго ўзялі аналіз на каранавірусУ прыватнасьці, 18 сакавіка зь Нямеччыны пасьля 10-дзённага побыту там прыехаў жыхар абласнога цэнтру, які праз 3 дні памёр у інфэцыйнай лякарні. Ірына Ляховіч настойвае, што прычына сьмерці не каранавірус.
Паводле яе, 53-гадовага мужчыну даставілі ў лякарню 20 сакавіка з арытміяй і прыкметамі ўскладненага дыханьня. Двойчы бралі мазкі на COVID-19, якія далі адмоўны вынік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паніка ў журналісцка-блогерскім асяродку катэгарычна перашкаджае нам працаваць!» — тэлеграм-канал Официальный Минздрав«Яго аглядалі спэцыялісты кансыліюмам, — кажа яна. — У яго была пнэўманія; акрамя таго, прысутнічалі астматычныя дыягназы, ад якіх ён і памёр».
Ірына Ляховіч кажа, што росту захворваньняў на пнэўманію ў рэгіёне не назіраецца.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ