Галоўны чэмпіянат аўстралійскага футболу – А-Ліга – прыпынены прынамсі да 22 красавіка, паведаміла агенцтва Associated Press.
Кіраўнік футбольнай асацыяцыі Аўстраліі Джэймс Джонсан абвясьціў пра рашэньне сёньня. Ён патлумачыў, што ўведзеныя ўрадам абмежаваньні ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, робяць немагчымым працяг гульняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі чэмпіянат чакае Мэсі, а брытанскія букмэкеры прымаюць стаўкі на «Іслач»Учора, акрамя аўстралійскага чэмпіянату, гульні таксама прайшлі ў футбольных лігах М'янмы і Нікарагуа. Сёньняшнія гульні ў М'янме ўжо адкладзеныя. У Нікарагуа наступныя матчы заплянаваныя на 1 красавіка. Пра прыпыненьне чэмпіянатаў таксама не абвяшчалі Бурундзі і Туркмэністан. У Эўропе Беларусь засталася адзінай краінай, якая не спыніла нацыянальны футбольны чэмпіянат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі ў прэзыдэнцкай адміністрацыі лічаць, што ўсё ня так экстрэмальна». Глеб пра футбол падчас каранавірусу