Беларусь ня будзе зьвяртацца ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) па экстранае фінансаваньне у сувязі з нэгатыўным уплывам пандэміі каранавірусу на нацыянальную эканоміку.
Перамовы аб новай краінавай праграме пачнуцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Дзьмітры Круты, якога цытуе Interfax.by.
«Фонд, зыходзячы са сваіх правілаў, не вядзе перамоў пра крэдыты або заключэньне новых краінавых праграм падчас электаральных кампаній. Пасьля выбараў (прэзыдэнта Беларусі. — Рэд.) будзем мець сустрэчы і гэтую тэму абмяркоўваць», — сказаў Круты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сувязі з каранавірусам місія МВФ не прыедзе ў БеларусьБеларусь зьяўляецца сябрам МВФ з 1992 году. З 2017 году перамовы з МВФ былі прыпыненыя — афіцыйны Менск тады хацеў атрымаць крэдыт у 3,5 млрд даляраў, але не пагадзіўся з хуткасьцю рэформаў у сацыяльнай сфэры, прапанаванай МВФ, у прыватнасьці з тэмпамі павышэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.
У 2019 годзе Беларусі трэба выплаціць 3,5 млрд даляраў дзяржаўнага доўгу, у 2020-м — 3,7 млрд. Як сказаў Ермаловіч, 75% дзяржаўнай запазычанасьці зьбіраюцца рэфінансаваць — гэта значыць узяць крэдыты на выплаты крэдытаў. Пры гэтым міністар дадаў, што «мы ідзём на новыя рынкі пазык».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь не аднавіла перамовы з МВФ па крэдытнай праграмеУвосень 2019 году прадстаўнікі МВФ працавалі ў Менску, абмяркоўвалі з уладамі і экспэртамі эканамічную сітуацыю ў краіне. Па выніках місіі кіраўнік Міністэрства фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў, што беларускія ўлады і МВФ наўрад ці ў 2020 годзе дамовяцца аб пачатку новай крэдытнай праграмы, паколькі гэтаму будуць перашкаджаць захаваньне рознагалосьсяў аб хуткасьці рэформаў у краіне.
Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі мабць адбыцца да 30 жніўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як улады Беларусі шукаюць грошы ў ідэйных праціўнікаў