Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не аднавіла перамовы з МВФ па крэдытнай праграме


Будынак МВФ у Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота
Будынак МВФ у Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота

Беларусь не аднавіла перамовы зь Міжнародным валютным фондам (МВФ) па новай крэдытнай праграме, гэтыя пытаньні з фондам не абмяркоўваюцца, паведаміў журналістам 22 кастрычніка ў Менску намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Беларусі Дзьмітры Калечыц, піша Interfax.

«Я ня буду гэта камэнтаваць, паколькі цяпер мы не абмяркоўваем гэтыя пытаньні з МВФ», — сказаў Калечыц, адказваючы на пытаньне аб магчымых умовах рэалізацыі новай праграмы.

Камэнтуючы зьмест перамоваў з МВФ у Вашынгтоне, Калечыц паведаміў, што «падчас візыту мы абмяркоўвалі пытаньні, зьвязаныя з макраэканамічнай сытуацыяй цяпер у краіне, і будучага прагнозу на наступныя гады». «На наступным тыдні чакаецца місія МВФ, дзе мы яшчэ раз удакладнім нашы ацэнкі — бягучыя і адносна прагнозу (на 2020 год — рэд.)», — удакладніў Калечыц.

Як адзначыў Калечыц, падчас гэтай сустрэчы абмяркоўваліся толькі пытаньні, зьвязаныя з ацэнкай агульнаэканамічнай палітыкі плюс пытаньні тэхнічнай падтрымкі з боку МВФ.

Беларуская дэлегацыя, у склад якой уваходзіў Калечыц, прымала ўдзел у восеньскай сэсіі Рады кіраўнікоў МВФ і Сусьветнага банку.

Міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч напярэдадні, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў 10 кастрычніка, паведаміў, што Беларусь плянуе абмеркаваць з МВФ магчымасьць новай крэдытнай праграмы.

Перамовы МВФ былі прыпыненыя ў 2017 годзе — афіцыйны Менск тады хацеў атрымаць крэдыт у 3,5 млрд даляраў, але не пагадзіўся з хуткасьцю рэформаў у сацыяльнай сфэры, прапанаванай МВФ, у прыватнасьці — з тэмпамі павышэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

У 2019 годзе Беларусі трэба сплаціць 3,5 млрд даляраў дзяржаўнай запазычанасьці, у 2020-м — 3,7 млрд. Як казаў Ермаловіч, 75% дзяржаўнай запазычанасьці зьбіраюцца рэфінансаваць — гэта значыць узяць крэдыты на выплаты крэдытаў. Пры гэтым міністар дадаў, што «мы ідзем на новыя рынкі пазык».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG