Новы рэкорд на валютнай біржы: даляр перасягнуў адзнаку 2,6 рубля 

Абмен валютаў

Валютныя таргі 23 сакавіка пачаліся з новага рэкорду: даляр умацаваўся адразу на 6 капеек і дасягнуў адзнакі 2,6233 рубля. Гэта максымальны паказьнік за ўвесь час.

Эўра дадаў 5,5 капейкі і цяпер прадаецца па 2,8169 рубля. Гэта таксама рэкорд.

Умацоўваецца адносна беларускай валюты і расейскі рубель — амаль на 10 капеек, да 3,2760 за 100 адзінак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дэвальвацыя — гэта адметнасьць і непазьбежнасьць беларускай эканамічнай сыстэмы», — эканаміст

У абменных пунктах на гэты момант банкі купляюць даляр, пачынаючы ад 2,7 рубля, і прадаюць за 2,8-2,85. Камэрцыйныя банкі прадаюць эўра па цане каля 3 рублёў. Але замежнай валюты не хапае і па такім курсе, наракаюць пакупнікі.